Беларусь на інаўгурацыі Байдэна будзе прэзентаваць кіраўнік амбасады ў Вашынгтоне.
Прадстаўнік Святланы Ціханоўскай у міжнародных справах Валерый Кавалеўскі выказаўся пра гэткую пастанову:
«Запрашэнне кіраўнікоў амбасадаў на цырымонію інаўгурацыю прэзідэнта – звычайная практыка ў ЗША і служыць жэстам ветлівасці. Лідараў замежных дзяржаваў, звычайна, не запрашаюць. Прысутнасць часовага паверанага Беларусі на цырымоніі ні ў якім разе не ёсць сігналам зменаў у амерыканскай палітыцы ў дачыненні рэжыму Лукашэнкі».
Раней паведамлялі, што Святлана Ціханоўская таксама запрошаная на інаўгурацыю прэзідэнта ў Белы дом.
У розных кропках Беларусі працягвае знікаць гарачая вада падчас суворых маразоў.
Гэтым разам нам паведамілі, што яе няма ў Лідзе на вуліцы Рыбіноўскага.
«Дарэчы, цеплатрасу тут рамантуюць ужо трэці год запар. Гарачае вады няма. Наколькі я разбіраюся, трактарам адпампоўваюць ваду з люку каля дому», - піша чытач.
У судзе Маскоўскага раёну Менску распачаўся судовы працэс над былым міліцыянтам Дзмітрыем Кулакоўскім.
Ягоная жонка Юлія кажа, што на справядлівы прысуд спадзяванняў мала і рыхтуецца да горшага, але «будзе шчаслівая, калі горшага не адбудзецца».
Нагадаем: Дзмітрыя Кулакоўскага вінавацяць у абразе прадстаўніка ўлады.
У верасні 2020 года ён пакінуў працу ў органах унутраных справаў праз нязгоду з дзеяннямі ўлады. Але неўзабаве быў затрыманы службаю ўласнай бяспекі. На Акрэсціна, дзе ён правёў 27 дзён, да яго ставіліся асабліва жорстка.