Гэтая Ледзі ходзіць на трох лапах, умее ўцірацца ў давер і любіць сядзець у планшэце. Завіталі ў госці да коткі, якая рыхтуецца стаць зоркай TikTok — менавіта Ледзі будзе адным з твараў брэнда А1 у любімай сацыяльнай сетцы моладзі.
У мінскім метро запрацаваў сервіс аплаты праезду пры дапамозе біяметрыі. Што гэта такое?
Праект «Глядзі і праходзь» дае магчымасць пасажырам ажыццяўляць аплату праезду за дзве секунды.
Да паездкі патрабуецца спампаваць і ўсталяваць дадатак «Беларусбанка», дзе трэба выбраць ўкладку «Глядзі і праходзь» ды сфатаграфаваць свой твар. Пры ўваходзе ў метро трэба паглядзець на тэрмінал (яны ўжо ёсць на «Нямізе», «Інстытуце культуры» і «Плошчы Леніна»). Біяметрычная сістэма злічыць абрысы твары і спіша суму з банкаўскай карткі.
Паслугай могуць карыстацца трымальнікі картак любых беларускіх банкаў.