ФОРЕКС: Доллар/Рубль 72.388 ▲ +0.074 • Евро/Рубль 86.242 ▲ +0.036 • Нефть 73.39 ▲ +0.07 • Золото 1783.65 ▲ +7.96 • Биткоин 34166.65 ▼ -780.52
Коронавирус 2019-nCoV данные на 25 июня: заражений 180002437 (+227683), выздоровевших 117798705 (+181639), погибших 3900401 (+5556).
Курсы валют от ЦБ РФ на 25 июня 2021 года. Доллар США $ — 72.33 руб. ▼ -0.34. Евро € — 86.33 руб. ▼ -0.38.
К ЭТОМУ ЧАСУ
Крымінальную справу ў дачыненьні да Марыі Калесьнікавай і Максіма Знака накіравалі ў суд

Кіраўніцу выбарчага штабу Віктара Бабарыкі і ягонага адваката абвінавачваюць паводле трох артыкулаў Крымінальнага кодэксу, максымальнае пакараньне ў адным з артыкулаў — да 12 гадоў турмы:

https://svaboda.azureedge.net/a/31325477.html

Радыё Свабода — Беларусь

🇺🇦 Зяленскі заявіў, што амаль год не размаўляў з Лукашэнкам

«Апошні раз размаўлялі праз тэлефон, калі вагнэраўцы былі на тэрыторыі Беларусі», — сказаў Зяленскі. Ён быў упэўнены, што Лукашэнка выдасьць Кіеву затрыманых вагнэраўцаў, але калі гэтага не адбылося, камунікацыя спынілася. Паводле Зяленскага, затрыманьне вагнэраўцаў «дакладна не было апэрацыяй Украіны»:

https://svaboda.azureedge.net/a/31325350.html

Радыё Свабода — Беларусь
❗️Соф'ю Сапегу перавялі пад хатні арышт Грамадзянку Расеі Соф'ю Сапегу, затрыманую 23 траўня разам з Раманам Пратасевічам (іх зьнялі з рэйсу Ryanair «Атэны — Вільня»), перавялі пад хатні арышт, паведамілі ВВС яе бацькі. Цяпер Соф'я жыве адна ў здымнай кватэры…
Раман Пратасевіч таксама знаходзіцца пад хатнім арыштам

Пра гэта ВВС сказаў ягоны бацька Дзьмітры. Бацькі Рамана ня бачылі. Па словах бацькі, Пратасевіч, як і Сапега, знаходзіцца ў здымнай кватэры. «Яны ўсё адно пад поўным кантролем уладаў, абвінавачаньні зь іх ніхто ня зьняў», — дадаў бацька:

https://svaboda.azureedge.net/a/31325381.html

❗️Соф'ю Сапегу перавялі пад хатні арышт

Грамадзянку Расеі Соф'ю Сапегу, затрыманую 23 траўня разам з Раманам Пратасевічам (іх зьнялі з рэйсу Ryanair «Атэны — Вільня»), перавялі пад хатні арышт, паведамілі ВВС яе бацькі. Цяпер Соф'я жыве адна ў здымнай кватэры ў Менску. UPD. Паводле адваката Сапегі, у дзяўчыны ёсьць магчымасьць сустракацца з бацькамі — напярэдадні яны абедалі ў рэстаране:

https://svaboda.azureedge.net/a/31325381.html

«Абліваемся халоднай вадой над унітазам». Як вязьні перажываюць анамальную сьпякоту і задуху

Як расказаў Свабодзе вязень, які днямі выйшаў з абласнога СІЗА, цяпер у камэрах дзікая сьпякота і духата. Няма вэнтыляцыі, не працуе выцяжка: дым ад цыгарэт стаіць густым туманом, усе пахі з адкрытай зьверху туалетнай кабіны застаюцца ў камэры. Прагулкі замест 1-2 гадзін доўжацца ў асноўным па 15–20 хвілін і на іх забароненая любая фізычная актыўнасьць.

👉🏻 Больш пра ўмовы ў беларускіх турмах цяпер:
https://svaboda.azureedge.net/a/31324540.html

Телеграм канал Радыё Свабода — Беларусь @radiosvaboda

Радыё Свабода — Беларусь

75K members
20K photos
6K videos
2 files
13.4K links
Дасылайце цікавую інфармацыю, фота і відэа на @SvabodaBelarus_Bot
Сувязь з рэдакцыяй — @SvabodaBelarus

По всем вопросам: [email protected]

Читайте также: